Урок-падарожжа
для вучняў 2 класа (7-8 гадоў)
Урок-падарожжа “Зямля пад белымі крыламі”
Мэта: выхоўванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў у
малодшых школьнікаў
Задачы:
· выхоўваць у дзяцей
пачуццё патрыятызму,
· любоў да родных мясцін,
· цікавасць да нацыянальнай
культуры,
· прывіваць пашану да
роднай мовы;
· узбагачаць лексічны запас
вучняў;
· развіваць кемлівасць,
дапытлівасць.
Абсталяванне:
· выстава фотаздымкаў “Маёй
Радзімы краявіды”;
· выстава кніг “Беларусь –
наша Радзіма”
· геаграфічны контур
Беларусі;
· вырабы
народна-дэкаратыўнага мастацтва: вышываны рушнік, керамічная вазачка,
свістулька, вырабы з саломкі;
· аб’ёмная выява бусла,
папяровыя сувеніры - буслікі;
· крыжаванка;
· кляновыя лісты з паперы
рознага колеру;
· гуказапіс беларускай
народнай песні “Купалінка”;
· медыапрэзентацыя “Зямля
пад белымі крыламі.”
Ход мерапрыемства
Настаўнік
-
Добры дзень, мае маленькія сябры! Я нездарма загаварыла з
вамі на беларускай мове. Гэта наша родная мова. Мы, беларусы, павінны любіць,
шанаваць сваю мову і вучыцца на ёй размаўляць.
Настаўнік
-
Сёння раніцай прыляцеў да нас бусел і прынёс незвычайны ліст. Давайце разам яго
прачытаем.
“Дзень добры, хлопчыкі і дзяўчынкі!
Прапаную здзейсніць падарожжа ў краіну, якую называюць “Зямля пад белымі
крыламі”. ( Слайд 1)
-
Дзеці, як вы думаеце, аб якой краіне ідзе
гаворка?..
Настаўнік:
-
Так, “Зямлёю пад белымі крыламі” нашу Радзіму назваў
славуты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.
-
Хто здагадаецца, чаму пісьменнік менавіта так назваў
Беларусь?
Настаўнік
-
Белыя крылы – гэта крылы бусла, ці як у нас
кажуць, бацяна, буські, гайстра, лялькі. (Слайд
2)
-
Ні ў якой іншай птушкі няма столькі назваў. А
гэта значыць, што бусел – найдаражэшая для беларусаў птушка. З даўніх часоў
буслы ў вялікай колькасці сяліліся па тэрыторыі Беларусі. Людзі верылі, што,
калі над дахам паселіцца бусліная сям’я, будзе ў хаце шчасце і дабрабыт. І таму
будавалі над хатамі буслянкі. ( Слайд 3)
Настаўнік
-
Вось вы і даведаліся, чаму Беларусь называюць
“Зямлёю пад белымі крыламі”. Ой, я зусім забылася пра ліст. Хто ж яго даслаў.
Тут яшчэ ёсць прыпіска: “Маё імя вы даведаецеся, калі разгадаеце крыжаванку”.
-
Ці згодны вы разгадаць крыжаванку і адправіцца
ў падарожжа?
-
Калі мы правільна запоўнім клеткі крыжаванкі, то ў вылучаным
слупку можна будзе прачытаць імя аўтара ліста. ( Слайд 4)
(Дзеці разгадваюць крыжаванку)
Крыжаванка (Дадатак1)
1. Самы старажытны горад
Беларусі. ( Полацк )
2. Галоўны горад краіны.
( Сталіца )
3. Горад нашага дзяцінства.
( Барысаў )
4. Дзяўчынка, што жыве ў
Беларусі. ( Беларусачка )
5. Песня – сімвал краіны.
( Гімн )
6. Кіраўнік краіны, галоўны чалавек. ( Прэзідэнт )
7. Сталіца Беларусі. ( Мінск
)
8. Як мы называем Беларусь?
Беларусь – гэта наша …. ( Радзіма )
Настаўнік
-
А зараз давайце прачытаем слова, якое атрымалася... ( Паўлінка )
(Слайд 4’)
-
Вось якое імя ў дзяўчынкі, даслаўшай гэты ліст. Давайце паклічам яе разам: “Паў-лін-ка!”.
(Уваходзіць дзяўчынка)
Паўлінка
-
Добры дзень! Я рада вітаць вас! Мне вельмі
прыемна, што вы так хутка разгадалі крыжаванку і прачыталі маё імя. Я
прыйшла да вас не з пустымі рукамі. Мне хочацца паказаць вам тыя падарункі,
якія мне нядаўна прынеслі на дзень нараджэння. Паглядзіце, гэта ручнік. Які ён
прыгожы! Яго вышывала мая матуля. А гэта – керамічная вазачка для кветак.
Дзядуля сам зрабіў яе з гліны, а гэтую свістульку вылепіў мой брацік,
паслухайце яе. (Паўлінка свісціць). Званочкі з саломкі спляла бабуля. Яна сапраўдная чараўніца.
А яшчэ яна падарыла мне гэты ўбор. Яго насіла мая прабабка, калі была
маленькая. Яна жыла ў вёсцы, а ў даўнія часы ўсе вясковыя дзяўчынкі апраналіся
так. Вам падабаецца? Ёсць у мяне і яшчэ адзін незвычайны падарунак. Яго зрабіў
мне тата (дастае кнігу). Усе вершы у гэтай кнізе пра нашу Радзіму, пра
Беларусь.
-
І некаторыя з іх я вам сёння прачытаю.
Паўлінка
Мяжуе з
Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар
твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла – Беларусь. ( Слайд
5)
Настаўнік
-
Дзеці, а можа хто з вас ведае вершы пра нашу Радзіму?
Хлопчык
Я –
беларус маленькі,
Спяшаюся
да школы,
Як і
бацькі, сумленны,
Руплівы
і вясёлы.
Дзяўчынка
Я – дзяўчынка-беларуска
З васільковымі вачыма.
Хоць малая, але знаю:
Беларусь – мая Радзіма...
Паўлінка
-
А зараз мы з вамі адпраўляемся ў падарожжа па нашай
краіне. (Слайд 6)
Настаўнік
-
Мы называем нашу краіну Беларусь. Таму што яна белая,
чыстая. Бацькаўшчына. Таму што тут нарадзіліся нашы бацькі, нашы продкі. Твая
дарога пачынаецца ад бацькоўскага дома. Гэта і ёсць твая радзіма.
Паўлінка
-
Радзіма – гэта наша гісторыя, наша культура, нашы
традыцыі. Радзіма – гэта ўсё, што знаходзіцца вакол нас – нашы гарады і сёлы,
лясы і палі, наша школа, нашы суседзі, наш народ. ( Слайд 7)
Настаўнік
-
Звярніце ўвагу на экран і падумайце, на што падобна наша
краіна? ( Слайд 8)
-
Падобна на кляновы лісток (такая ж зялёная) ( Слайд 8’), на возера (яшчэ яе
называюць – сінявокая ( Слайд 8’),
таму што вельмі шмат азёр у нашай краіне), на далонь сябра, які гатовы прыйсці
на дапамогу ў цяжкую хвіліну.
-
Назавіце самы галоўны горад нашай краіны.
-
А якія яшчэ беларускія гарады вы ведаеце?
Паўлінка Гляджу на родныя мясціны,
Адданая я ім навек,
Бо даражэй сваёй краіны
Не мае скарбу чалавек. ( Слайд 9)
Дзяўчынка Зямля
мая азёрная –
Рабіна за акном,
Крынічка ціхамоўная,
Гасцінны светлы дом.
Іду жытнёвай сцежкаю –
Мне звоняць жаўрукі,
Блакітнаю ўсмешкаю
Вітаюць васількі. ( Слайд 10)
Фотарэпартаж
Настаўнік
ü Вось яна якая – наша
родная зямля. ( Слайд 11)
Вечназялёны шумны бор, залацісты лес з магутнымі дубамі,
прыгажунямі бярозамі, шматлікімі іншымі дрэвамі і кустамі заварожвае птушынымі
спевамі. (Слайд 11’)
ü Блакітныя вочы-азёры, (Слайд 11’) у якіх водзіцца шмат рознай
жывёлы, раскінуліся па ўсёй тэрыторыі нашай краіны і радуюць нас сваёй
прыгажосцю.
ü Пушчы, запаведнікі,
паркі. (Слайд 11’)Колькі ж тут
насельнікаў? Ёсць і такія, што занесены ў Чырвоную кнігу РБ. Дзяржава
клапоціцца аб рэдкіх жывёлах і раслінах, заклікае беражліва адносіцца да роднай
прыроды.
(Слайд 11’)
ü Па-над палямі, лугамі,
пералескамі высока ў небе крыляюць буслы. Лічыцца, што буслы прыносяць шчасце. (Слайд 11’)
ü Незвычайна прыгожа выглядаюць
палі квітнеючага льну. Лён – багацце нашай краіны. Нездарма кветачкі льну
змешчаны на гербе нашай Рэспублікі.
(Слайд 11’)
ü Прыгожым рознакаляровым
дываном выглядае летам луг. Ён і белы, і жоўты, і чырвоны, і блакітны. Але
больш за ўсё ў нашых краявідах зялёнага колеру. І невыпадкова, зялёны колер –
гэта колер жыцця.
Паўлінка
-
Радзіма наша – Беларусь. ( Слайд 12) Прайдзіцеся яе сцяжынкамі, удыхніце водар лясоў,
паспытайце салодкага, нібы нектар, соку бяроз і клёнаў, або наталіце смагу
крынічнай вадою. Не, немагчыма не любіць нашу Беларусь.
Настаўнік
А зараз мы з вамі адпачнем і пагуляем. Я вам
буду расказваць аб Беларусі, а вы паказваць тое, што я скажу. Гульня называецца “Вялікія і маленькія”. А Паўлінка нам будзе дапамагаць.
“Наша краіна не самая вялікая, але і не
вельмі маленькая. У Беларусі ёсць вялікія гарады і маленькія вёсачкі. У гэтых
гарадах і вёсках шмат вялікіх вуліц і маленькіх вулачак, вялікіх дамоў і
маленькіх домікаў. І жыхары ў гэтых дамах і вялікія і маленькія.
Але якая б яна ні была, для нас наша краіна - самая даражэйшая.”
Настаўнік
-
Самым галоўным прыродным багаццем нашай краіны з’яўляецца
лес.
( Слайд 13)
Настаўнік
-
А хто памятае, якое дрэва самае распаўсюджанае на
Беларусі? (Сасна) (Слайд 14)
-
Які запаведнік на тэрыторыі нашай краіны лічыцца адным з самых старажытных у свеце? (Белавежская пушча) ( Слайд 15)
-
Які звер самы
магутны і дужы, сімвал нашае краіны? (Зубр) (
Слайд 16)
Паўлінка
-
А я вам зараз загадаю загадкі, вы паспрабуйце
адгадаць, пра якіх звяроў гэтыя загадкі?
1.
Ходзяць волаты ў бары,
Тут жывуць з сівой пары,
Пушчы той гаспадары
Знакамітыя ... (зубры)
2.
Яму не патрэбны піла і тапор,
Хаціну без іх пабудуе ... (бабёр)
3.
Не замярзае на марозе,
У добра зладжанай бярлозе,
Але прыгрэе сонца ледзь—
І прачынаецца ... (мядзведзь)
4.
Працаўніца шчыравала,
Мех арэхаў назбірала
І грыбоў шмат налушчыла,
Спелых шышак нанасіла,
Усе ў дупло паклала горкай
Працавітая ... (вавёрка)
Дзяўчынка
( Слайд 17)
Калі хто мяне пытае:
-
Ты адкуль, з якога краю?
Я адказваю заўсёды:
-
З Беларусі мілай родам.
Там зялёныя бярозы.
Там на клёнах ззяюць росы.
Я ўсёй душой люблю
Сваю родную зямлю!
Настаўнік
-
Дзеці, а хто з вас ведае, што ж з’яўляецца самым вялікім
багаццем нашай краіны? (Адказы дзяцей.)
Настаўнік
( Слайд 18)
-
Людзі-беларусы – гэта самы найвялікшы скарб нашай краіны.
Працавітыя і таленавітыя беларусы праслаўлялі і праслаўляюць нашу краіну ва
ўсім свеце.
( Слайд 19)
-
Гэта ўсім вядомыя імёны – Францыск Скарына, Ефрасіння
Полацкая, Янка Купала, Якуб Колас.
(
Слайд 20)
-
Гэта шматлікія вучоныя, пісьменнікі, мастакі, касманаўты,
спартсмены. Гэта шмат беларусаў, якімі ганарыцца наша краіна.
Паўлінка Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай
казачнай зямлі.
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Ад веку прашчуры жылі.
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя.
Аб добрай славе Беларусі
У
свеце знаюць нездарма.
Настаўнік
-
Немагчыма любіць Беларусь і не любіць беларускую мову.
Мова наша вельмі прыгожая, мілагучная. І каб зразумець гэта, я прапаноўваю паслухаць, а хто ведае і
праспяваць, знаёмую вам беларускую народную песню “Купалінка”.
( Слайд 21)
( Дзяўчынка разам з
настаўніцай выконваюць беларускую народную песню “Купалінка”)
(Слайд 22)
Настаўнік
-
Вось і падыходзіць да завяршэння наша падарожжа. У гэты
першы восеньскі дзень мы можам зрабіць падарунак нашай Радзіме.
Вазьміце выразаныя з паперы кляновыя лісточкі і падарыце свой добры настрой
нашай Радзіме. (Чырвоны – святочны;
аранжавы – радасны, цёплы; жоўты
– прыемны; зялёны – спакойны)
На дошцы – геаграфічны контур РБ. Дзеці
размяшчаюць кляновыя лісточкі на дошцы. Атрымоўваецца “букет
настрою”
Настаўнік
-
Паглядзіце, якая прыгожая Беларусь у нас атрымалася!
Настаўнік
-
Паўлінка, а табе спадабалася наша сустрэча?
Паўлінка
-
Вялікі дзякуй. Мне вельмі спадабалася. Я вам таксама
падрыхтавала невялічкія падарункі. Хай гэтыя буслікі нагадваюць вам пра нашу
сустрэчу. (Паўлінка кожнаму вучню дорыць
папяровага бусліка.)
Настаўнік
Да апошняй бярозкі…
Ты такі ненаглядны –
Мой радзімы куточак
зямлі.
Ты такі ненаглядны –
Край, дзе крылы ўзнімаюць
буслы,
Дзе асколачкам неба
Васілёк у мірным полі
цвіце
І ля кожнай хацінкі
Прыгажуня бярозка расце.
Край азёраў глыбокіх
І чаромхавых белых завей,
Ідэалаў высокіх
Працавітых і шчырых
людзей.
Тут з адкрытай душою
Запрашаюць гасцей у свой
дом,
Тут накормяць, напояць,
Абагрэюць сардэчным цяплом.
А.Жабко
Настаўнік
-
І памятайце, у чалавека – толькі адна Радзіма. Наша Радзіма
– гэта наша
Беларусь!
Дадатак 1
|
|
п
|
о
|
л
|
а
|
ц
|
к
|
|
||||||||
|
|
с
|
т
|
а
|
л
|
і
|
ц
|
а
|
||||||||
|
|
б
|
а
|
р
|
ы
|
с
|
а
|
ў
|
|
|||||||
|
|
б
|
е
|
л
|
а
|
р
|
у
|
с
|
а
|
ч
|
к
|
а
|
||||
|
|
г
|
і
|
м
|
н
|
|
||||||||||
|
п
|
р
|
э
|
з
|
і
|
д
|
э
|
н
|
т
|
|
||||||
|
|
м
|
і
|
н
|
с
|
к
|
|
|
|
|||||||
|
р
|
а
|
д
|
з
|
і
|
м
|
а
|
|
||||||||
Літаратура
1.
Александровіч Р., Нескаромная Т. Зямля з блакітнымі
вачыма. Мн., 2001.
2.
// Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа.
3.
// Пачатковая школа.
4.
Осипова М.П. Воспитание. Второй класс: пособие для
учителей начальных классов, воспитателей ГПД. Мн.: “Интерпрессервис”;
“Экоперспектива”, 2003.
5.
Шаблоўская М.Ф. Беларуская дзіцячая літаратура.
Хрэстаматыя. Мн.: ТАА “Юніпрэс”, 2003.
6.
Шаблоўская Т.А. Наш край беларускі. Мазыр: ТАА ВД “Белы
вецер”, 2006.
Комментариев нет:
Отправить комментарий