Зямля, дзе пачаўся твой лёс
Зала аформлена ў нацыянальным
стылі.
Кніжная выстава “Зямля, дзе
пачаўся твой лёс”.
Гучыць мелодыя “Напевы дубоў” А.
Іванова.
Вядучы 1. Добры дзень, паважаныя
сябры! Добры дзень усім добрым людзям, якія прыйшлі да нас на краязнаўчае
падарожжа “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. Падарожжа па родным краі, дзе вы
пазнаёміцеся са старажытнымі гарадамі і замкамі Беларусі, з рэкамі і азёрамі,
лясамі, і іх насельніцтвам, пройдзеце яе шляхамі-дарогамі. Пагаворым пра наш
родны куток, пра мясціны, з маленства нам дарагія, пра тое, што жыве ў нашых
сэрцах усё жыццё.
Гучыць беларуская мелодыя.
Чытач. Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару,
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла
Бе- ла – русь.
Ю. Свірка
Вядучы 2. Я хачу правесці вас па
зямлі, якая для мяне, і, мабыць, не толькі для мяне – даражэйшая за ўсё, самы
ўтульны і чароўны кут.
Якая
яна, мая зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вачамі васількоў, светлыя ад
бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, і пушчы, дзе горда нясуць свае кроны
алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыбы на захадзе сонца,
і гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.
Вядучы 1. Чароўны кут, стары
казачны край – наша Беларусь. Са
старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі, ці як прынята казаць, нашы
бацькі і дзяды. Таму і называюць людзі землі сваіх продкаў “краем бацькоў”, в
каб адна краіна адрознівалася ад другой, даюць ёй назву. Па назве амаль кожнай
краіны мы з лёгкасцю разумеем, хто ў большасці тут жыве.
Чытач. Радзіма наша – Беларусь,
І колькі не шукай,
Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі
Мілей, чым гэты край.
Не знойдзеш ты такіх людзей,
Іх сэрцы – дабрыня;
Яна струменіць, льецца ў свет
Крынічкаю штодня.
Таму ў жыцці не трэба быць
Няшчырым, сквапным, злым.
Не забывай, ты – беларус,
І заставайся ім.
Вядучы 2. Мы – беларусы – павінны
памятаць пра гэта і ганарыцца гэтым. Каб звацца беларусам, каб Беларусь стала
для цябе роднай, трэба ведаць пра сённяшні дзень. Таму наша падарожжа будзе
адной з тваіх першых вузенькіх сцяжынак у родны край.
Гучыць песня “Люблю цябе, Белая
Русь”, словы У. Карызны, муз. І. Лучанка.
Вядучы 1. Наш родны беларускі край! Ён
прыгожы і па-свойму адметны на поўначы, на поўдні, на ўсходзе і захадзе. Ён
прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі
сцежкамі і дарогамі.
Гучыць мелодыя “Спадчына”, сл. Я.
Купалы, муз. І. Лучанка.
Вядучы 2. Спадчына! Якое простае
слова і які няпросты сэнс! Спадчына – гэта народныя звычаі і культура, гэта
наша родная мова, гэта веліч і слава народа.
Вядучы 1. Жыццё народа не мае
зыходнага пункта. Ніводная дата не з’яўляецца пачынальнай: заўсёды нешта было і
раней. Любыя веды аб мінулым набліжаюць яго на нас, выклікаюць жаданне
даведацца пра былое яшчэ болей.
Вядучы 2. У кожным старажытным
горадзе, у мностве старадаўніх вёсак, на шматлікіх палях, берагах рэчак і
азёраў ёсць маўклівыя сведкі славутага ці чорнага мінулага – руіны замкаў,
паселішчы, курганы.
Вядучы 1. Кожны замак мае сваю
легенду, гісторыю, свае таямніцы. Напрыклад, і ў нашы дні многія вераць у
прывід Нясвіжскага замка – Чорную панну. А ў Крэўскім замку сядзеў як вязень
вялікі князь Вітаўт. Яму пашанцавала ўцячы адтуль з дапамогай жонкі,
пераапрануўшыся ў вопратку яе служанкі, і пасля стаць сапраўдным гаспадаром і
гарачым прыхільнікам нашай магутнасці і незалежнасці.
Вядучы 2.
Мулер моцныя муры
Склаў калісьці ў Міры,
І стаіць магутны замак
Аж да сёння на гары.
Чытач.
Край любы мой, добры,
даверлівы –
Ліст кляновы ў далонях
зямлі.
Ты надзеяй жывеш і
павер’ямі,
Хоць вякі над табою сплылі.
Вочы сінія, а неба высокае
Адбіваецца ў люстры азёр,
У бары песня з ветрам
галёкае,
Голас выраю – нібы дакор.
Адгукаецца ў сэрцы мелодыя:
Дзве струны – жураўліны
клін.
Той, хто мовай зямлі
валодае,
Толькі той яе верны сын.
Край мой светлы, вятрамі
астужаны,
Так люблю цябе – сэрца
шчыміць...
На вякі я с табою здружаны,
Без цябе – не спяваць мне,
не жыць.
Гучыць песня “Зямля мая”, сл. У.
Някляева, муз. Л. Заклеўнага.
Вядучы 2. А
цяпер паслухайце прыказкі пра тое месца, дзе кожны з вас нарадзіўся. Я буду
чытаць, а вы падкажыце, калі ласка, апошнія словы.
Дарагая тая хатка, дзе
нарадзіла мяне... (матка).
Родная зямелька, як
зморанаму... (пасцелька).
Родная зямля мякчэй, як
чужая... (пярына).
Няма смачней вадзіцы, як з
...(роднай крыніцы).
Усюды добра, а
дома...(найлепш).
Ціха гучыць мелодыя “Мой родны
кут” на словы Я. Коласа.
Вядучы 1. Вось і
завяршылася наша падарожжа па незабыўных сцежках роднага краю. Няхай гэтыя
светлыя ўспаміны заўсёды жывуць у вашых сэрцах, выклікаюць светлыя пачуцці, і
няхай кожны з вас адчувае сябе сынам сваёй зямлі.
Чытач. Ад ветру
гнуцца вербалозы,
Бяжыць дарога
напрамкі.
Мой край –
бялюткія бярозы
Абапал сіняе ракі.
Вясна ў небе вырай
кружыць,
Ляцяць за сіні
небакрай.
Не забывай ніколі,
дружа,
Сваю зямлю, свой
родны край.
Мой край – лугі і
пералескі,
Крыніцы звон і шум
лясны,
Мой край –
блакітныя пралескі
На сцежках ранняе
вясны
Комментариев нет:
Отправить комментарий